Успенскі сабор (Варна)
Успенскі сабор (балг.: «Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица» або Катедрален храм «Успение Богородично») — найбуйнейшы храм горада Варна ў Балгарыі і кафедральны сабор Варненскай мітраполіі Балгарскай праваслаўнай царквы. Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Кірыла і Мяфодзія. Трохнефны купальны сабор быў афіцыйна адкрыты ў 1886 годзе як помнік вызвалення Варны ад асманскага валадарства. Адносіцца да кафедры мітрапаліта Варненскага[1]. Храм знакаміты выдатным зборам ікон, фрэсак і вітражоў. Большасць фрэсак унутры напісана ўжо пасля Другой сусветнай вайны. У час нядзельных і святочных набажэнстваў тут можна пачуць спевы самага вядомага балгарскага мужчынскага хору. У вячэрні і начны час храм падсвятляецца[2]. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia