Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава

Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязава
Східноєвропейський університет імені Рауфа Аблязова
Арыгінальная назва Східноєвропейський університет імені Рауфа Аблязова
Міжнародная назва East European University
Заснаваны 1992
Тып прыватная ВНУ
Студэнты 1 500
Размяшчэнне Чаркасы
Юрыдычны адрас вул. Нечуя-Лявіцкага 18, 18036 Чаркасы, Украіна
Сайт suem.edu.ua

Усходнееўрапейскі ўніверсітэт імя Рауфа Аблязаваукраінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Чаркасах.

Агульная характарыстыка

Усходнееўрапейскі ўніверсітэт сваі вытокі выводзіць з пачатку 1990-х гадоў і з’яўляецца правапераемнікам такіх устаноў вышэйшай адукацыі, як Інстытут упраўлення бізнесам (1992), Чаркаскі інстытут упраўлення (1998), Чаркаская акадэмія менеджменту (2002), Усходнееўрапейскі ўніверсітэт эканомікі і менеджменту (2004).

Універсітэт мае свой кампус, дзе размешчаны вучэбны корпус, цэнтры інфармацыйных тэхналогій і дыстанцыйна-завочнага навучання, лабараторыі інфарматыкі і камп’ютарнай тэхнікі, лабараторыі, абсталяваныя пад вучэбна-навукова-вытворчыя цэнтры, навуковая бібліятэка з чытальнай залай, абанементам, залай перыядычнай літаратуры, аддзяленнем электронных падручнікаў, метадычным кабінетам, уласны студэнцкі інтэрнат, трэнажорная зала, кафэ, буфет, медыцынскі цэнтр, цэнтр культуры і вольнага часу з актавай залай на 400 месцаў, творчыя майстэрні для падрыхтоўкі спецыялістаў па дызайне, зала канферэнц-сувязі, зала сінхроннага перакладу, навучальны зала судовых пасяджэнняў, уласны выдавецкі комплекс і інш.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на ўзроўнях:

  • бакалаўра: «Эканоміка прадпрыемства», «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы, банкаўская справа і страхаванне», «Менеджмент», «Маркетынг», «Гатэльна-рэстаранная справа», «Турызм», «Дызайн», «Германская філалогія і пераклад», «Правазнаўства», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць»
  • магістра: «Эканоміка прадпрыества», «Улік, аудыт і падаткаабкладанне ва ўпраўленні прадпрымальніцкай дзейнасцю», «Менеджмент арганізацый і акдміністраванне», «Германская філалогія і пераклад», «Маркетынг», «Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць»
  • доктара філасофіі (аспірантура) па спецыяльнасці «Эканоміка»

Дзейнічае праграма падвойнага дыплому з польскай Вышэйшай школай фінансаў і кіравання ў Беластоку. Універсітэт выдае ўласны навуковы часопіс, які ўваходзіць у Пералік навуковых прафесійных выданняў Украіны па эканамічных навуках.

Структура

  • Кафедра маркетынгу, фінансаў, банкаўскага справы і страхавання
  • Кафедра эканомікі, уліку і падаткаабкладання
  • Кафедра менеджменту і адміністравання
  • Кафедра гатэльна-рэстараннай справы і турызму
  • Кафедра дызайну
  • Кафедра тэорыі і практыкі перакладу і замежных моў
  • Кафедра інфармацыйнай, бібліятэчнай, архіўнай справы і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Кафедра публічнага права
  • Кафедра прыватнага права

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya