Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля
Усходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Уладзіміра Даля (укр.: Східноукраїнський національний університет імені Володимира Даля) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Гісторыя27 сакавіка 1920 года быў створаны Луганскі народны тэхнікум, неўзабаве перайменаваны ў Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум. Тэхнікум стаў першай навучальнай установай на Данбасе, дзе на механічным і электратэхнічным факультэтах рыхтавалі інжынераў для машынабудаўнічай прамысловасці. У 1930 годзе пастановай СНК СССР Луганскі вячэрні працоўны тэхнікум быў рэарганізаваны ў Луганскі вячэрні працоўны машынабудаўнічы інстытут. Першы выпуск інжынераў адбыўся ў 1932 годзе па спецыяльнасці «Будаўнічая справа». З 1934 года дзейнасць інстытута была прыпыненая і адноўленая толькі ў 1939 годзе пад новай назвай — Варашылаўградскі вячэрні машынабудаўнічы інстытут. 8 мая 1993 года на базе Луганскага машынабудаўнічага інстытута і некалькіх іншых навучальных устаноў Луганска і Луганскай вобласці быў створаны Усходнеўкраінскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1996 годзе установе прысвоены IV ўзровень акрэдытацыі. Імя Уладзіміра Даля, які нарадзіўся ў Луганску, было прысвоена ўніверсітэту 13 лістапада 2001 года. 28 верасня 2014 года ў сувязі з баявымі дзеяннямі ўніверсітэт быў часова эвакуяваны з Луганска ў Севераданэцк. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia