Усходне-Карэйскія горы
Усходне-Карэйскія горы — горная сістэма на ўсходзе Карэйскага паўвострава. Уключае хрыбет Тэбэксан з гарамі Кымгансан, у яго паўночнай часткі, хрыбтамі Сабэк, Чхарон, Нарон, Кёнсан. Найбольшая вышыня 1915 м (гара Чырысан). Усходне-Карэйскія горы моцна раздзеленыя, прарэзаны глыбокімі цяснінамі. Паўночная частка гор (Тэбэксан і інш.) размешчана ў межах шчыта Кітайска-Карэйскай платформы, уяўляе сабой складаную сістэму глыбавых хрыбтоў, складзеных старажытнымі крышталічнымі пародамі. Паўднёвая частка пабудавана мезазойскімі структурамі, складзеная пераважна юрскімі і мелавымі вапнякамі, сланцамі, пясчанікамі. Клімат мусонны, на поўначы — умераны, на поўдні — субтрапічны. Лясная расліннасць прадстаўлена шыракалістымі лістападнымі лясамі на поўначы і вечназялёнымі на поўдні. Гл. таксамаЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia