Усходняя Англія (каралеўства)
Каралеўства Усходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) — адно са старажытных англасаксонскіх каралеўстваў. Спачатку складалася з Норфалка і Сафалка. Пасля шлюбу ўсходнеанглійскай каралеўны Этэлдрэды востраў Ілі быў таксама далучаны да каралеўства. ГісторыяКаралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб’яднання паўночнага і паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі іцэнаў на працягу мінулага стагоддзя) і з’яўлялася адным з каралеўстваў англасаксонскай Гептархіі. На некаторы час пасля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі Усходняя Англія становіцца самым магутным з англасаксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англасаксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 год Усходняя Англія была двойчы пераможана Мерсіяй і потым працягвала паступова слабець адносна іншых каралеўстваў. У 794 г. кароль Мерсіі Офа забівае караля Усходняй Англіі Этэльберта і пачынае валадарыць самастойна. Незалежнасць усходніх англаў была адноўлена паспяховым паўстаннем супраць Мерсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мерсійскія каралі, якія супрацьстаялі паўстанню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Усходняй Англіі Эдмунда і захопліваюць каралеўства. Саксы вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 1015—1017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасля яны былі адданы Торкелю Высокаму ў якасці феода. |
Portal di Ensiklopedia Dunia