Усходняя ФінляндыяУсходняя Фінляндыя — адна з 6 губерняў (ляні) Фінляндыі з 1998 па 2009 год. Межавала з губернямі Оўлу, Заходняя Фінляндыя і Паўднёвая Фінляндыя, а таксама з Расіяй. Адміністрацыйным цэнтрам быў Мікелі. З 1 студзеня 2010 года ўсе губерні былі ліквідаваны[1]. Замест гэтага былі створаны агенцтвы рэгіянальнага кіравання Фінляндыі . Замест губерні Усходняя Фінляндыя ўзнікла агенцтва рэгіянальнага кіравання Усходняй Фінляндыі . Гістарычныя правінцыіУ 1997 годзе адбыўся перадзел адміністрацыйных меж, у выніку чаго колькасць губерняў паменшылася з 10 да 6. Правінцыі Мікелі, Куопіа і Паўночная Карэлія былі аб’яднаны ў губерню Усходняя Фінляндыя. СкладУсходняя Фінляндыя складалася з трох правінцый:
Правінцыі ўключалі 66 камун. Герб![]() У гербе Усходняй Фінляндыі аб’ядналі гербы Карэліі і Сава. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia