Усходняя брама Брэсцкай крэпасці
Усходняя брама — колішняя брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Гісторыя![]() ![]() Міхайлаўская брама (праезд) — адна з першых цагляных пабудоў крэпасці Брэст-Літоўск, пабудаваная ў 1834—1836 гадах. Брама складалася з праезду і дзвюх кардэгардый (казематаваныя памяшканні для варты, якая ахоўвае крапасную брама) для размяшчэння 52 чалавек. Перад брамай для яе прыкрыцця быў пабудаваны земляны равелін (крапасное збудаванне ў форме трохвугольніка са звернутай да праціўніка вяршыняй). У часы Расійскай Імперыі брама называлася Міхайлаўскай у гонар цэсарэвіча Міхаіла, аднаго з сыноў расійскага імператара Мікалая I. У перыяд міжваеннай Польшчы — Кобрынскай (польск.: brama Kobryńska), у савецкі — Усходняй. Другая сусветная вайна![]() У час абароны крэпасці палякамі ў верасні 1939 года, як адна з мер перашкодзіць пранікненню праціўніка ў крэпасць, праезд брамы быў заблакаваны бетоннымі блокамі. Для агнявой падтрымкі былі пастаўлены тры танкі FT-17. ![]() ![]() На момант пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у кардэгардыях Усходняй брамы знаходзіліся артмайстэрня і склад ГЗМ 98-га асобнага артылерыйскага процітанкавага дывізіёна, які размясціўся ў суседніх казематах. Пасля вызвалення Брэста праезд брамы з боку горада быў закладзены цэглай, у ім і дзвюх кардэгардыях быў створаны часовы склад трафейных снарадаў і авіябомбаў. 12 кастрычніка 1944 года, група па абясшкоджванні боепрыпасаў пад камандаваннем лейтэнанта Жвавага дапусціла памылку пры праверцы новага паступлення боепрыпасаў на склад. Прагучаў першы невялікі, і затым выбух вялікай магутнасці. У выніку выбуху загінулі 12 ваеннаслужачых, 17 чалавек цяжка паранены і 40 атрымалі дробныя раненні. На месцы праезду ўтварылася велізарная варонка, якая захавалася да нашых дзён. Пасляваенны часУ пасляваенны перыяд на тэрыторыі III равеліна ажыццяўлялася здабыча пяску, а ў 1970-я — паверхня ўнутранай часткі равеліна была згладжана і зменена першапачатковая форма варонкі. У 2013 годзе каля былой Усходняй брамы годзе пабудаваны мост — усходні ўезд у Брэсцкую крэпасць. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia