Усцюжскі летапісны звод

Усцюжскі летапісны звод

Усцюжскі летапі́сны звод, агульнарускі.

Створаны ў 1-й чвэрці XVI стагоддзя ў Усцюгу (цяпер Вялікі Усцюг). Апісвае падзеі ад 852 года да канца XVI стагоддзя. У аснове зводу так званы агульнарускі летапісны звод 1494 года, мясцовыя летапісы і іншыя крыніцы. Каштоўная крыніца па гісторыі войнаў Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай пачатку XVI стагоддзя. Змяшчае найбольш падрабязныя з усіх летапісных крыніц звесткі пра трэці Смаленскі паход 1514 года, Аршанскую бітву 1514 года і іншыя, магчыма, запісаныя са слоў усцюжаніна — непасрэднага ўдзельніка гэтых падзей або ваеннапалоннага з Вялікага Княства Літоўскага.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya