Ушакоўскі сельсавет
Ушако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ушакі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрыкаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Крычаўскага раёна. 8 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Пільнянскага сельсавета[1]. 16 верасня 1963 года цэнтр Пільнянскага сельсавета Краснапольскага раёна перанесены ў вёску Ушакі, сельсавет перайменаваны ва Ушакоўскі[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Чэрыкаўскага раёна. 30 красавіка 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вепрынскага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia