Уілмінгтан (Паўночная Караліна)
Уілмінгтан (англ.: Wilmington) — горад у Паўночнай Караліне (ЗША), адміністрацыйны цэнтр акругі Нью-Ханавер. Насельніцтва — 100192 чалавек (2008). Цэнтр Кейп-Фіра — паўднёва-ўсходняга рэгіёну штата, у які, акрамя акругі Нью-Ханавер, уваходзяць таксама акругі Брансуік і Пендэр. Насельніцтва агламерацыі — 347012 чалавек (2008). Назва гораду было дадзена ў гонар Спенсэра Комптана, графа Уілмінгтана, які быў прэм’ер-міністрам пры двары Георга II. Уілмінгтан быў заснаваны на рацэ Кейп-Фір. Стары горад захоўвае набярэжную даўжынёй у мілю, якая з’яўляецца турыстычнай славутасцю Уілмінгтана. Да канца XIX стагоддзя горад быў найбуйнейшым у Паўночнай Караліне; пры гэтым ён быў пераважна населены цемнаскурым насельніцтвам. Аднак у 1898 годзе белыя прыхільнікі Дэмакратычнай партыі ўчынілі тут пераварот супраць мясцовай улады і разню некалькіх дзясяткаў афраамерыканцаў. У горадзе да 1961 года размяшчалася штаб-кватэра чыгуначнай кампаніі Atlantic Coast Line Railroad. У 1993 годзе недалёка ад горада была пабудавана дэкарацыя горада яшчарак для фільма «Супер Браты Марыё» з Бобам Хоскінсам. Зімой 2013 года ў горадзе здымалі серыял «Пад купалам» паводле аднайменнага рамана Стывена Кінга. Насельніцтва
Гарады-пабрацімыКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia