ФК Алімпіякос Пірэй
«Алімпіякос» (грэч. Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 48-разовы чэмпіён Грэцыі, 29-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» самы паспяховы клуб у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама адна з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб выйграў Лігу канферэнцый у сезоне 2023/24, і ў тым самым сезоне каманда клуба да 19 гадоў выйграла Моладзевую лігу УЕФА. Таксама двойчы дасягаў чвэрцьфіналу, у Лізе чэмпіёнаў сезона 1998/99 і Кубка кубкаў сезона 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў. Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі спрадвечных ворагаў. Гісторыя«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дынасам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэі ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс». СкладСтанам на люты 2024 года.
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia