Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ГрДМУ
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. ГісторыяФакультэт дзейнічае з 1 студзеня 2017 года. Загад рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта № 386 «Аб стварэнні факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі» быў падпісаны 30 снежня 2016 года. АдукацыяНа факультэце ажыццяўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых: павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У цяперашні час на факультэце праводзіцца павышэнне кваліфікацыі на 17 кафедрах, арганізавана 23 цыклы. Перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, ажыццяўляецца ў межах спецыяльнасці «Агульная медыцынская практыка», навучанне адбываецца на 15 кафедрах. На цыклах павышэння кваліфікацыі адбываюцца як традыцыйныя формы заняткаў, так і заняткі з выкарыстаннем сімуляцыйнага абсталявання лабараторыі практычнага навучання[1]. Дэканы
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia