Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі БДТУ
Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. ГісторыяУ 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці ў БССР Беларускаму лесатэхнічнаму інстытуту была даручана падрыхтоўка высокакваліфікаваных спецыялістаў для хімічнага комплексу рэспублікі, а сам Беларускі лесатэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1965 годзе створана кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей на хіміка-тэхналагічным факультэце БТІ імя С. М. Кірава. У 1966 годзе утворана кафедра машын і апаратаў хімічных вытворчасцей. У 1968 годзе на хіміка-тэхналагічным факультэце навучалася ўжо каля 2000 студэнтаў, таму ў 1968 годзе структурнае падраздзяленне было падзелена на два факультэты — Хімічнай тэхналогіі і тэхнікі (ХТіТ) і Тэхналогіі арганічных рэчываў (ТАР). У 1976 годзе з політэхнічнага інстытута на факультэт ХТіТ былі пераведзены спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія шкла», «Хімічная тэхналогія керамікі і вогнетрывалаў», «Хімічная тэхналогія вяжучых матэрыялаў». У 1981 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей». У 1988 годзе на факультэце ХТіТ былі адкрыты спецыяльнасці «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» і «Ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў». У 1989 годзе была адкрыта спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць вырабаў з кампазіцыйных матэрыялаў». З 1993 па 1996 гадах былі адкрыты спецыяльнасці паліграфічнага профілю. Факультэт павялічыўся колькасна, ў 2000 годзе з яго быў вылучаны факультэт выдавецкай справы і паліграфіі[1]. Склад факультэтаКафедры:
Навукова-даследчыя лабараторыі:
Філіялы кафедраў:
Спецыяльнасці
Магістратура
Аспірантура
Дэканы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia