Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ
Факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ (ФІТР БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. ГісторыяФакультэт быў створаны ў 1983 годзе як факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм. У склад факультэта ўвайшлі чатыры кафедры: вышэйшай матэматыкі, тэхнічнай фізікі, электрапрывадаў і аўтаматызацыі прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў, робататэхнікі і аўтаматызацыі машынабудавання. Факультэт пачынаўся з двух спецыяльнасцяў — «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання» і «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак», якія мелі спецыялізацыі па робататэхніцы. У 1984 годзе ў склад факультэта ўвайшла кафедра кібернетыкі і вылічальнай тэхнікі са спецыяльнасцю «Прыкладная матэматыка». У гэтым жа годзе на факультэце была адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» і па спецыяльнасці «Сістэмы аўтаматызаванага праектавання». У 1998 годзе факультэт робатаў і робататэхнічных сістэм быў перайменаваны ў факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі. У 2000 годзе на базе факультэта быў створаны Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі. У 2002 годзе на факультэце адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».[1] Склад факультэтаФакультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
Дэканы
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia