Фамоз таматаўФамоз таматаў — захворванне, якое выклікаецца на памідорах грыбкамі відаў Didymella lycopersici (анаморфа Phoma lycopersici), або Phoma destructiva. Хвароба таксама пашкоджвае і іншыя культурныя паслёнавыя (чырвоны перац, баклажаны)[1]. АпісаннеХвароба ў асноўным праяўляецца ў выглядзе цёмна-карычневых, паглыбленых язваў, якія атачаюць сцябло, вельмі блізка да зямлі. Пазней выяўляецца пераважна на пладах, у форме бурай плямы ў аснове; затым загнівае ўнутраная частка плоду; зялёныя плады пры гэтым не выспяваюць і ападаюць[2].Сустракаецца як у аранжарэях, так і на адкрытых палях. ЭпідэміялогіяІнфікаванне ў асноўным адбываецца праз канідыі, якія прысутнічаюць у арганічных рэчывах глебы. Патаген пераносіцца водным ці ветравым паветраным шляхам, перадаецца ад раслінных рэшткаў і заражанага насення. Меры аховы і барацьбыДля барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў[3][4]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia