Фарнезскі бык

Апалоній Тралескі[d][1] і Таўрыск[d][1]
Фарнезскі бык. 150-я да н.э.
Матэрыял Мармур
Нацыянальны археалагічны музей, Неапаль
(інв. 6002)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарне́зскі бык — знакамітая мармуровая скульптурная група, якае адлюстроўвае пакаранне смерцю Дзіркі (ці Дзірцэі) братамі Амфіёнам і Зефам за жорсткае абыходжанне з іх маці Антыёпай. Браты прывязалі Дзірку да рогаў раз'юшанага быка, які разадраў яе. Створана грэчаскімі скульптарамі Апалоніям Тралескім і яго братам Таўрыскам.

Скульптура была выяўлена ў 1546 годзе ў тэрмах Каракалы і была рэстаўрыравана пад назіраннем Мікеланджэла. Пладамі гэтай рэстаўрацыі з'яўляюцца галава быка, уся Антыёпа, акрамя ног, верхняя частка Дзірцэі і большая частка фігур, якія ўяўляюць сыноў Антыёпы.

Дапоўненая копія скульптуры, якая ўвайшла ў гісторыю як «Фарнезскі бык», першапачаткова знаходзілася на востраве Родас, а затым была перавезена ў Рым, дзе захоўвалася на віле Фарнезэ. У наш час — у Археалагічным музеі Неапаля.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya