Фарухру Парса
Фарухру Парса (перс. فرخرو پارسا; 22 сакавіка 1922, Кум — 8 мая 1980, Тэгеран) — іранскі палітычны дзеяч, урач, педагог, Міністр адукацыі Ірана (1968—1971), першая жанчына — міністр Ірана. БіяграфіяНарадзілася 22 сакавіка 1922 года ў Куме (Іран). Яе маці, Фахрэ-Афаг Парса, была рэдактарам першага іранскага жаночага часопіса «Джахан-е зэн» («Свет жанчыны») і змагаром за права жанчын на адукацыю. Па гэтай прычыне яна ў 1921 годзе разам з мужам Фарухдзінам Парсам была саслана пад хатні арышт урадам Ахмада Кавама ў горад Кум, дзе і нарадзілася Фарухру Парса. Праз некаторы час новы прэм’ер-міністр Хасан Мустоўфі дазволіў сям’і вярнуцца ў Тэгеран. Атрымала медыцынскую адукацыю, пасля чаго ўладкавалася настаўніцай у Школу імя Жанны д’Арк, дзе выкладала ў тым ліку будучай імператрыцы Ірана Фарах Дыбэ. У 1963 годзе Парса была абрана ў парламент Ірана і амаль адначасова пачала пісаць петыцыі шаху Махамеду Рэзе Пехлеві з просьбай даць іранскім жанчынам правы голасу, што было зроблена ў тым жа годзе пасля ўсенароднага канстытуцыйнага рэферэндуму. У 1965 годзе яна стала намеснікам, а ў 1968 годзе — Міністрам адукацыі Ірана. Падчас Іранскай рэвалюцыі арыштавана і змешчана ў турму, а 8 траўня 1980 года была расстраляна. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia