Фаіз Сарадж
Фаіз Мустафа аль-Сарадж (араб. فائز السراج ; 20 лютага 1960, Трыпалі) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі. БіяграфіяНарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі. У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання. Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маі 2014 г. яму была прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яе, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне. У кастрычніку 2015 г. кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі была прапанавана кандыдатура Фаіза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнай згоды. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскім горадзе Схірат бакі лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад. 19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаіза Сараджа прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакі. 13 студзеня 2020 года ў Маскве павінна была прайсці сустрэча паміж Фаізам Сараджам і яго праціўнікам Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[2], Фаіз адмовіўся весці перамовы з апанентам. 16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады[3]. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі Башагу[4]. 30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасаду[5]. 15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу[6]. Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia