Феадосій Раманавіч Барадулін
Феадосій Раманавіч Барадулін (27 студзеня (8 лютага) 1896, Віцебск — 11 снежня 1956) — гісторык медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1946). БіяграфіяСкончыў Віцебскую гімназію (1915), Маскоўскі ўніверсітэт (1923), Інстытут чырвонай прафесуры (1928). Член Гарадоцкага павятовага рэўкама, намеснік старшыні Віцебскага губернскага рэўкама і выканкама Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Дэлегат IX з’езда РКП(б) (1920). Ствараў камбеды, удзельнічаў у ліквідацыі антысавецкіх мяцяжоў. Займаўся пытаннямі забеспячэння Чырвонай Арміі харчамі і фуражом. Удзельнік падаўлення Кранштацкага мяцяжу (1921). З 1928 года дацэнт тэрапеўтычнай клінікі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, потым загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі, дырэктар медыцынскага інстытута ў Махачкале. У Вялікую Айчынную вайну армейскі тэрапеўт. З 1950 года загадчык кафедры гісторыі медыцыны 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Аўтар прац па старажытнай і антычнай медыцыне. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia