Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка![]() Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка — найважнейшы з 12 рэзервовых банкаў, якія ўваходзяць у Федэральную рэзервовую сістэму ЗША. Прэзідэнтам і CEO банка з 27 студзеня 2009 года з’яўляецца Уільям Дадлі (William C. Dudley)[1]. Размешчаны на 33 Ліберці-стрыт, Нью-Ёрк. Банк нясе адказнасць за другі рэгіён Федэральнай рэзервовай сістэмы, які ўключае штат Нью-Ёрк, 12 паўночных акруг штата Нью-Джэрсі, акругу Фэрфілд штата Канектыкут, Пуэрта-Рыка і Амерыканскія Віргінскія астравы. З’яўляючыся часткай ФРС, банк праводзіць манетарную палітыку, кантралюе і рэгулюе фінансавыя ўстановы[2], падтрымлівае нацыянальную аплатную сістэму[3]. Прэзідэнт банка мае права пастаяннага голасу на паседжаннях Камітэта па аперацыях на адкрытым рынку, які вызначае працэнтныя стаўкі па федэральных фондах. Астатнія 11 банкаў атрымліваюць права галасы на аснове ратацыі. Прэзідэнты Банка
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia