Федэрацыя Малі

Федэрацыя
Федэрацыя Малі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
< 
 >
 >
17 студзеня 1959 — 20 жніўня 1960

Сталіца
Мова(ы) французская
Афіцыйная мова французская
Грашовая адзінка Франк КФА
Плошча
  • 1 436 190 км²
Насельніцтва
  • 7 450 000 чал.
Форма кіравання рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрацыя Малі (фр.: Fédération du Mali) — залежная (падобна брытанскім дамініёнам) дзяржава ў складзе Французскай Супольнасці, якая існавала ў Заходняй Афрыцы (макрарэгіёне Заходні Судан) у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў XX стагоддзя.

Федэрацыя Малі складалася з былых калоній Французскі Судан (Суданская Рэспубліка, цяпер дзяржава Малі) і Сенегал (Рэспубліка Сенегал). Яна была заснавана ў 1959 годзе і праіснавала да 1960 года, калі яе асобным часткам была дадзена поўная незалежнасць. У 1958 годзе жаданне далучыцца да планаванай Федэрацыі выказвала таксама Верхняя Вольта, аднак пад ціскам суседняга з ёй Берагу Слановай Косці яна ў рэшце рэшт адмовілася ад удзелу ў Малійскай Федэрацыі. Таксама некаторы час ідэю аб стварэнні і ўваходжанні ў федэрацыю падтрымліваў урад Дагамеі. Плошча Федэрацыі складала 1 436 190 км². Колькасць насельніцтва была роўная 6 млн. 900 тысячам чалавек (на 1960 год). Сталіцай федэрацыі быў Дакар. Назва яе павінна была замяніць прыўнесенае французамі Найменне краіны Судан і традыцыйна нагадваць пра існаванне на гэтай тэрыторыі Старажытнай Імперыі Малі у XI—XVIII стагоддзях.

Старшыня ўрада федэрацыі Мадзіба Кейта, выступаючы 17 студзеня 1959 года перад Дзяржаўным сходам у Дакары пасля прыняцця там Канстытуцыі краіны, заявіў: Малі — знакамітае імя, якое належыць усёй Заходняй Афрыцы; сімвал магутнасці, здольнасці да палітычнай, адміністрацыйнай, гаспадарчай і культурнай арганізацыі чорнага чалавека. Гэтае слова, якое ўжо цяпер у сэрцах і душах пакідае містычную пячатку вялікай надзеі будучыні — Афрыканскай нацыі! Дзяржаўная Асамблея Дакара! Сваім галасаваннем вы заклалі падставу для адзінства Афрыкі!

Палітычна стварэнне Федэрацыі Малі ўвасабляла ў жыццё панафрыканскія ідэі негрыцюда.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya