Фелікс Вайдзевіч
Фелікс Францавіч Вайдзевіч — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяБацька Францішак Вайдзевічна працягу 20 гадоў быў намеснікам брыгады гусарскай кавалерыі народных войскаў літоўскіх, дэпутат Літоўскага трыбунала, атрымаў ад караля маёнтак Кучкуны, фальварак Светна-Гурка і в. Слабодку (Сляпянку) у Менскім ваяводстве. З маладосці служыў у судовых установах Мазырскага павета. У 1812—1814 г. — прысяжны 1-га і 2-га дэпартаментаў Мінскага галоўнага суда, у 1820 г. — былы асэсар гэтага суда, аштрафаваны і звольнены з працы. З лістапада 1821 па студзень 1822 года, у час «італьянскага паходу» гвардыі, у сям’і Вайдзевіча жыў дзекабрыст А. А. Бястужаў-Марлінскі. У Выганічах узмацнілася яго цікавасць да польскай літаратуры і мовы. У адным з пісем у Пецярбург ён паведамляў, што ў яго пад падушкай заўсёды знаходзяцца «Гістарычныя песні» Ю. Нямцэвіча. У 1823 г. Бястужаў прыслаў з Пецярбурга ў Выганічы першую кніжку альманаха «Полярная звезда», якую выпусціў сумесна з К. Рылеевым. На вокладцы ён напісаў па-польску: «Пану Вайдзевічу ў знак сімпатыі ад Бястужава». У 1987 г. у вёсцы ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Аляксандра Бястужава-Марлінскага. У 1822 годзе Фелікс Вайдзевіч выдаткаваў 2 дукаты мінскай губернатаршы А. Сулістроўскай на кракаўскі помнік Касцюшку. Член масонскай ложы «Паўночная паходня» і ніжэйшага (малога) капітула «Святыні Спакою». Сям’яЖонка: Марыя Ксавер’еўна. Дзеці: дачкі Сіцылія і Феліцыя. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia