Фламандскі нацыянальны саюз![]() Фламандскі нацыянальны саюз (ФНС) (нідэрл.: Vlaamsch Nationaal Verbond) — фламандская нацыяналістычная арганізацыя ў Бельгіі, створаная Стафам дэ Клеркам 8 кастрычніка 1933 года. СтварэннеЗ’явілася пасля аб’яднання некалькіх фламандскіх галандскіх партый. Ідэалогія партыі станавілася аўтарытарнай і хутка ператварылася ў фашысцкую. Другая сусветная вайнаУ 1940 годзе Германія акупавала Бельгію. Франкамоўныя рэксісты з Валоніі пачалі супрацоўнічаць з немцамі і стварылі 28-ю дабраахвотніцкую грэнадзёрскую дывізію СС «Валонія» (1-я Валонская). Гэта прымусіла Стафа дэ Клерка пайсці на саюз з немцамі. Клерк памёр у 1942 годзе і яго месца заняў больш умераны Хендрык Эліяс. Ён пачаў весці перамовы з Германіяй аб стварэнні грамадзянскага ўрада, але прашэнне было адхілена. Пасля ўваходу саюзнікаў у Бельгію ФНС быў абвешчаны па-за законам, Эліяс збег у Германію, дзе пасля акупацыі яе саюзнікамі прысуджаны да пажыццёвага зняволення, аднак, адбыўшы 14 гадоў у зняволенні, быў памілаваны і вызвалены ў 1959 годзе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia