Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт
Фларыдскі політэхнічны ўніверсітэт (англ.: Florida Polytechnic University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэйкленд, штат Фларыда. Агульная характарыстыкаСтвораны як самастойны ўніверсітэт у 2012 годзе. Гэта найноўшая з 12 устаноў вышэйшай адукацыі ў сістэме дзяржаўных ВНУ Фларыды. Гэта адзіны дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт штата. Установа ўзнікла як філіял Паўднёва-Фларыдскага ўніверсітэта, які адкрыўся ў 1988 годзе. Універсітэт адкрыўся для заняткаў 25 жніўня 2014 года з наборам першага курса ў 554 студэнты. Універсітэцкі будынак інавацый, навукі і тэхналогій, спраектаваны архітэктарам Сант’яга Калатрава, з'яўляецца сядзібай для лабараторыі 3D-друку, лабараторыі кібер-гульняў і медыяў, лабараторыі кібербяспекі, лабараторыі робататэхнікі і лабараторыі вялікіх дадзеных. Акрамя таго, універсітэт з'яўляецца першай ВНУ, чыя бібліятэка з'яўляецца цалкам лічбавай. Акадэмічныя дэпартаменты
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia