Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт
Фларыдскі сельскагаспадарчы і механічны ўніверсітэт (англ.: Florida Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда. ГісторыяГэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваны ў 1887 годзе, гэта трэці па велічыні гістарычна чорны універсітэт у Злучаных Штатах па колькасці студэнтаў і адзіны дзяржаўны гістарычна чорны універсітэт у Фларыдзе. Каледж быў размешчаны ў Талахасі, таму што гэты горад, акруга Леон і сумежныя акругі лідзіравалі ў ХІХ стагоддзі ў штаце па колькасці афраамерыканскага насельніцтва, што адлюстроўвае былы статус Талахасі як цэнтра гандлю рабамі ў Фларыдзе. На месцы ўніверсітэта знаходзілася плантацыя плошчай 375 акраў губернатара Фларыды Уільяма Поупа Дзюваля, чый асабняк сёння з'яўляецца бібліятэкай. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia