Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва

Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва
англ.: Florida Gulf Coast University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Florida Gulf Coast University
Заснаваны 1991
Студэнты 15 358[1]
Краіна
Размяшчэнне Форт-Маерс, Фларыда, ЗША
Сайт fgcu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларыдскі ўніверсітэт узбярэжжа заліва (англ.: Florida Gulf Coast University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца каля горада Форт-Маерс, штат Фларыда.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны 3 мая 1991 года. Ён прапануе 58 праграм атрымання ступені бакалаўра, 25 праграм магістратуры, 6 праграм атрымання ступені доктара і 12 праграм павышэння кваліфікацыі.

Даследчыя інстытуты ўніверсітэта ўключаюць Даследчую групу па біятэхналогіям, Цэнтр нерухомасці, Інстытут прыбярэжных водападзелаў, Цэнтр экалагічнай адукацыі і ўстойлівага развіцця, Цэнтр лідэрства і інавацый, Фларыдскі інстытут урадавання, Цэнтр пазітыўнага старэння, Цэнтр навукі, матэматыкі і тэхналагічнай адукацыі, Інстытут вывучэння моладзі і правасуддзя і Навукова-даследчы інстытут рэгіянальнай эканомікі.

Структура

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
  • Каледж прафесійных студый
  • Каледж адукацыі
  • Школа інжынерыі
  • Каледж бізнесу
  • Школа прадпрымальніцтва
  • Водная школа

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya