Фондавая біржа Буэнас-Айрэса

Фондавая біржа Буэнас-Айрэса
Bolsa de Comercio de Buenos Aires
Тып Фондавая біржа
Размяшчэнне Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Год заснавання 1854
Біржавыя індэксы MERVAL
Афіцыйны сайт www.bcba.sba.com.ar

Фондавая біржа Буэнас-Айрэса (ісп.: Bolsa de Comercio de Buenos Aires) — цэнтральная аргенцінская гандлёвая пляцоўка, на долю якой прыходзіцца да 95 % усіх біржавых аперацый у краіне. Заснавана ў 1854 годзе на базе Гандлёвага банка, з’яўляецца найстарэйшай біржай Лацінскай Амерыкі. Ажыццяўляе таргі акцыямі, аблігацыямі, апцыёнамі і ф’ючэрсамі. Уяўляе сабой самакіравальную некамерцыйную арганізацыю.

  • Аб’ём таргоў: $ 6853 млрд. (2005 г).
  • Лістынг: 104 кампаніі (2005).
  • Капіталізацыя: $ 47,59 млрд. (2005 г).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya