Форма дзяржавыФорма дзяржавы -- арганізацыя і ўладкаванне дзяржаўнай улады, якія абумоўлены існасцю (сутнасцю) і сацыяльным прызначэннем дзяржавы, і ў якіх адлюстроўваюцца гістарычныя, эканамічныя, нацыянальныя асаблівасці, узровень развіцця дэмакратыі і культуры адпаведнага грамадства. Адно з самых важных паняццяў дзяржавазнаўства і правазнаўства.[1] Ёсць і іншыя вызначэнні гэтага паняцця -- сукупнасць формы кіравання і формы дзяржаўнага ўладкавання, прычым палдітычны рэжым разглядаецца як з'ява, што вызначае сутнасць дзяржавы (С. С. Аляксееў); дынамічны (палітычны рэжым) і статычны (формы праўлення і дзяржаўнага ўладкавання) аспекты дзяржавы, якая разглядаецца як функцыянальная (дынамічная) і арганізацыйная (статычная) сістэма (Л. І. Каск). Гістарычны працэс развіцця дзяржаў характарызуецца вялікай колькасцю форм. У межах аднаго тыпу дзяржавы могуць сустракацца розныя формы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнай улады, а дзяржавы рознага тыпу могуць увасабляцца ў аднолькавую форму. Своеасаблівасць пэўнай формы дзяржавы ў пэўны гістарычны перыяд вызначаецца найперш, ступенню сталасці грамадскага і дзяржаўнага жыцця, задачамі і мэтамі, якія ставіць перад сабою дзяржава. Інакш кажучы, катэгорыя «форма дзяржавы» непасрэдна залежыць ад свайго зместу, і ім вызначаецца. ГісторыяПаняцце «форма дзяржавы» прыцягвала ўвагу вучоных і мысліцеляў з антычных часоў. Першыя спробы класіфікацыі дзяржаў па адмысловых крытэрыях зроблены Платонам, Арыстоцелем, Палібіем і інш., фактычна пачынаючы станаўленне тэарэтычных уяўленняў пра форму дзяржавы. Некаторыя антычныя катэгорыі дзяржаў гэта манархія, арыстакратыя і паліція Арыстоцеля. У сярэднявеччы навукоўцы звычайна адрознівалі манархію і рэспубліку, і такая класіфікацыя заставалася пануючай у палітыка-прававой навуцы да канца 19 ст. Іншым доўгатрывалым шаблонам навуковых поглядаў было атаясамленне формы дзяржавы з формай праўлення. У 20 ст. марксісцкія навукоўцы рабілі спробы вызначаць форму дзяржавы ў сувязі з яе тыпам (фармацыйны падыход), класавай структурай, эканамічным базісам грамадства і г.д. Пад 1980-я гады ў савецкай літаратуры замацавалася думка пра форму дзяржавы, як інстытут, які складаецца з формы праўлення і формы дзяржаўнага ўладкавання. У 2000-я гады ў постсавецкай (але і ў заходняй) навуковай літаратуры асноўнай з'яўляецца думка, згодна якой форма дзяржавы структурна складаецца з формы праўлення, формы дзяржаўнага ўладкавання і дзяржаўна-прававога рэжыму. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia