Форт Баяр (тэлегульня)
«Форт Баяр» (фр.: Fort Boyard, транскрыпцыя: [fɔʁ bwa'jar]) — прыгодніцкае тэлешоу, дзеянне якога разгортваецца ў Біскайскім заліве, ля берагоў Прыморскай Шаранты, у форце Баяр. Першы выпуск выйшаў у эфір французскага тэлеканала Antenne 2 7 ліпеня 1990 года. У прэм’ерны сезон 1990 года гульня называлася «Ключы ад форта Баяр». Тэлегульня здымаецца ў крэпасці, пабудаванай у сярэдзіны XIX стагоддзя ля берагоў Францыі, паміж астравамі Іль-д’Экс і Алерон . «Форт Баяр» уяўляе сабой тэлегульню, у якой камандзе ўдзельнікаў неабходна вытрымаць шэраг фізічных і інтэлектуальных выпрабаванняў, каб, выігрываючы ключы і падказкі, атрымаць скарбы форта. Ключы неабходныя для допуску да наступнага этапу, паколькі менавіта яны адчыняюць скарбніцу форта. Падказкі ўяўляюць сабой розныя словы, злучаючы якія між сабой і падбіраючы асацыяцыі, ігракі могуць дайсці да ключавога слова. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia