Франсуа Гаво
Франсуа Гаво (фр.: François Gavot, польск.: Franciszek Gavot, лац.: Franciscus Gavot; 22 жніўня 1766, Матэнкур, Францыя — 19 студзеня 1830, Лаваль, Францыя) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі. БіяграфіяУступіў у Таварыства Ісуса 18 студзеня 1812 г. Прафесар французскай мовы і літаратуры (1813—1815, 1817—1818, 1819—1820) і прэфект канвікта (1815—1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі, прафесар французскай мовы ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1818—1819)[2][3]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820), як і многія іншыя французы (напрыклад, Д. Рышардо, Ш. Жэнціль і інш.), з’ехаў на Радзіму. Працаваў у езуіцкіх калегіумах Амьена (1820—1822) і Бардо (1822—1824). 8 мая 1823 г. даў манаскія абяцанні. Апошнія гады жыцця — у езуіцкай місіі ў Лавалі (1824—1830). Памёр 19 студзеня 1830 г.[4][5] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia