Францішак Лоўп’я
Францішак Лоўп’я (польск.: Franciszek Loupia, лац.: Franciscus Loupia; 26 сакавіка 1717, Каралявец — 29 снежня 1791, Полацк[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. Уступіў у Таварыства Ісуса 28 жніўня 1733 г. у Вільні. Высвечаны на ксяндза 21 снежня 1743 г. Выкладаў рыторыку ў Гродна (1746—1747) і Нясвіжы (1747—1748), філасофію ў Варшаве (1749—1751) і Навагрудку (1752—1755). У 1756—1760 гг. — пенітэнцыярый у базіліцы Св. Пятра ў Рыме. Пракуратар Польскай асістэнцыі Таварыства Ісуса ў Рыме (1763—1764). Сакратар правінцыяла (1766—1767), прафесар кананічнага права і віцэ-канцлер Віленскай акадэміі (1767—1773)[1]. Пасля апублікавання ў Рэчы Паспалітай папскага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) Ф. Лоўп’я выехаў у Прусію, дзе Фрыдрых ІІ пэўны час не дазваляў агалошваць папскі дакумент, і езуіты мелі магчымасць працягваць сваю дзейнасць. Калі ж у 1780 г. рэшткі Таварыства Ісуса страцілі ласку прускага манарха, Лоўп’я пераехаў на Беларусь[1]. Сакратар, асістэнт, дарадца генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1782—1791)[2]. Браў удзел у першых Полацкіх генеральных кангрэгацыях (1782 і 1785)[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia