Францішак Печка
Францішак Максіміліян Печка (польск.: Franciszek Maksymilian Pieczka; 18 студзеня 1928, Годаў, Вадзіслаўскі павет — 23 верасня 2022, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Шырокую папулярнасць яму прынесла роля Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака». БіяграфіяНарадзіўся 18 студзеня 1928 года ў сялянскай сям’і. Адвучыўшыся год у тэхнікуме на электратэхнічным факультэце, пакінуў родны край і з’ехаў у Варшаву, дзе паступіў у тэатральнае вучылішча. У 1954 годзе скончыў Вышэйшае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю (немец-патрульны ў першай карціне Анджэя Вайды «Пакаленне»). Пачаў сваю тэатральную кар’еру з тэатра ў горадзе Еленя-Гура. Выступаў у кракаўскім Народным тэатры, у 1970 годзе перабраўся ў Варшаву. У 1974—2015 гадах — акцёр варшаўскага Тэатра Паўшэхны. Памёр 29 верасня 2022 года ў Варшаве. Фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia