Францішак Шлянцоўскі
Францішак Шлянцо́ўскі (польск.: Franciszek Szlancowski, 1751, Прага — 1827) — танцоўшчык, балетмайстар і педагог. Вучань Ж. Ж. Навера. БіяграфіяТворчае жыццё звязана з Чэхіяй, Польшчай, Беларуссю. У 1770—1785 гадах выступаў у Празе, Варшаве, дзе набыў рэпутацыю «першага танцоўшчыка гратэску», Вене, Англіі. З 1785 ці 1788 года (да 1792 года) саліст і балетмайстар Слонімскага тэатра Агінскага, педагог Слонімскай балетнай школы, што абумовіла росквіт харэаграфічнага мастацтва мясцовай трупы. Зімой 1790—1791 года Шлянцоўскі выступаў са слонімскім ансамблем у Дубне (Украіна) ва ўласных балетах. У 1792—1808 гадах (з перапынкамі) працаваў у Варшаве. Балетмайстар у трупе Ф. Г. Ле Ду, у 1806 годзе стварыў новы ансамбль у Нацыянальным тэатры і паставіў з ім балеты «Кракаўцы і горцы», «Балет жней», «Балет млынароў» і інш. У 1808 годзе пераехаў са сваім калектывам у г. Плоцк (Польшча), з 1811 года — настаўнік танцаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia