Фраўэнкірхэ (Нюрнберг)
Фраўэнкірхэ (ням. Frauenkirche) — каталіцкая царква Нюрнберга, знаходзіцца на ўсходнім баку галоўнага рынку. Царква была пабудавана на месцы разбуранай пры яўрэйскім пагроме ў 1349 годзе сінагогі і асвечана ў 1358. У 1361 годзе ў царкве хрысціўся прастолапераемнік Вацлаў IV. У гады 1442 і 1443 Генрых Траксдорф з Майнца збудаваў «сярэдні і маленькі» арган. У 1487 аднаўляліся згарэлыя ў 1466 рызніцы. У 1506-1508 Адам Крафт стварыў новы заходні франтон. Царква карэнным чынам абнаўлялася ў 1810-1816 пры Лорэнцы Ротэрмунце ў сувязі з пераўтварэннем яе ў каталіцкую парафіяльную царкву. Падчас другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў: захаваліся толькі сцены падоўжнага нефа і фасада. У 1946-1953 былі праведзены рамонтныя работы, у 1989-91 і 2003 прыводзілася рэстаўрацыя. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia