Фрыдаліна Рольфё
Фрыдаліна Рольфё (шведск.: Fridolina Rolfö; нар. 24 лістапада 1993, Кунгсбака) — шведская футбалістка, форвард клуба «Вольфсбург» і нацыянальнай зборнай Швецыі. Уваходзіла ў склад зборнай на Алімпіядзе 2016 года. Кар’ераКлубнаяПрафесійную кар’еру пачала ў складах клубаў «Цёлё» і «Ітэкс». У 2011 годзе выданнем Göteborgs-Posten прызнана найлепшай маладой футбалісткай Швецыі. У 2014 годзе падпісала кантракт з «Лінчэпінгам». У кастрычніку 2014 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ліверпула» зрабіла хет-трык. У лістападзе 2016 года абвясціла аб будучым пераходзе ў «Баварыю», кантракт заключаны на паўтары гады і пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года. ЗборнаяУ складзе зборнай дэбютавала ў 2014 годзе ў таварыскім матчы супраць Германіі. На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Фрыдаліна ў другім матчы зборнай Швецыі супраць Тайланда забіла гол на 42-й хвіліне, што ў выніку прынесла перамогу Швецыі (5:1). Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia