Фторыставадародная кіслата
Фторыставадародная кіслата, плавікавая кіслата, фторавадародная кіслата — раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF. Бясколерная вадкасць. Шчыльнасць 1149 кг/м³ пры тэмпературы 15 °С (1,00132—1,07099 г/см³ пры 25 °С[1]). Тэмпература кіпення азеатропнай сумесі (38,2 % фторыстага вадароду па масе) складае 114,5 °С[1]. Моцная кіслата. Утварае солі — фтарыды. Рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т.л. з аксідамі крэмнію, малібдэну, вальфраму, танталу, ніобію, бору і з сілікатамі (у т.л. са шклом). АтрыманнеФторыставадародную кіслату атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай абсорбцыяй газападобных прадуктаў сернакіслага раскладання фтарыду кальцыю, флюарытавых руд, фторзмяшчальных адходаў прамысловасці, пірагідролізам фтарыдаў кальцыю, урану і іншых металаў. ВыкарыстаннеВыкарыстоўваецца ў працэсах сінтэзу фтарыдаў, у складзе раствораў для траўлення шкла, кварцу, металаў і некаторых сплаваў і інш. Шкоднае ўздзеяннеФторыставадародная кіслата таксічная. Выклікае апёкі скуры (уздзеянне разбаўленай кіслаты можа выявіцца праз некалькі гадзін[1]), раздражненне слізістых абалонак. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia