Фундаментальны каталогФундаментальны каталог (скарочана FK) — зорны каталог, які складаецца і суправаджаецца Астранамічным інстытутам у Гайдэльбергу і ўтрымлівае пазіцыі, рухі і іншую інфармацыю для ідэнтыфікацыі гэтак званых фундаментальных зорак. FK5Пятае выданне Каталогу складаецца з дзвюх частак. Першая частка, актуальнае 5-е выданне каталогу (азначэнне FK5), была падрыхтаваная калектывам пад кіраўніцтвам В. Фрыке (1988), утрымлівае даныя на 1535 базавых фундаментальных зорак, і з’яўляе сабой дапрацаванае 4-е выданне[1] (FK4, 1963, Фрыке і Копф), у якім папраўлены памылкі і ўлічана ўвядзенне сістэмы канстант Міжнароднага астранамічнага саюза (1976). У каталогу ўлічаныя звесткі з каля 300 іншых аглядных зорных каталогаў (Бонскі, Паўднёвы, Кардоўскі, Капскі фатаграфічны агляды і іншыя). Другая частка каталогу, называная яго Пашырэннем (азначэнне FK5E), падрыхтаваная калектывам пад кіраўніцтвам В. Фрыке (1991), падае пазіцыі і рухі 3117 дадатковых фундаментальных зорак (магнітуды 5,5—9,7), узятых з Дадатку да 4-га выдання (азначэнне FK4S; Фрыке, 1963) і з спісу Міжнародных Эталонных Зорак (азначэнне IRS; Корбін, 1991). Гэтыя зоркі выдзелены ў асобную частку таму, што дакладнасць вымярэнняў у дачыненні да іх значна горшая за асноўную, першую, частку. Аднак, паводле намеру стваральнікаў, даныя Пашырэння таксама з’яўляюцца часткай 5-га выдання Фундаментальнага каталогу. FK6Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia