Функцыяналізм (архітэктура)

Функцыяналізм (ад лац.: functio — выкананне) — плынь у еўрапейскай, а затым і амерыканскай архітэктуры.

Канчаткова аформіўся ў 1930-я г. Адметныя рысы функцыяналізму: максімальная ўтылітарнасць, перавага практычных функцый, жыццёвых, чалавечых патрэбнасцей у вызначэнні планаў і формаў пабудоў. Сярод асноўных прадстаўнікоў функцыяналізму — Ле Карбюзье, А. Аалта, В. Гропіус, Л. Саліван, якому належыць выказванне «Форму вызначае функцыя»), М. Міс ван дэр Роэ і інш. Спецыфіку агульнага падыходу функцыяналізму да пабудоў дакладна і лаканічна выказаў нямецкі архітэктар Б. Таўт — «Што добра функцыянуе, тое добра і выглядае».

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya