Футуна (востраў, Вануату)
Футу́на (бісл.: Futuna) — самы ўсходні востраў Вануату. Плошча — 13 км². Населены палінезійцамі-футуна. Насельніцтва (2009) — 535 чал. Востраў яўляе сабою паверхню старажытнага падводнага вулкана, які вывяргаўся каля 11 тысяч гадоў таму. Гара Татафу ўзвышаецца на 666 м над узроўнем акіяну. Берагі абрывістыя. Палінезійцы з’явіліся на Футуна не раней за сярэднявечча і часткова змяшаліся з меланезійскім насельніцтвам суседніх астравоў. У XIX стагоддзі яны прынялі пратэстантызм. Востравам кіруюць правадыры, улада якіх пераходзіць па спадчыне. Для захавання мясцовай арыгінальнай культуры яны абмяжоўваюць турызм. Жыхары Футуна займаюцца пераважна земляробствам і рыбалоўствам, але больш важнае значэнне для эканомікі мае вытворчасць сувеніраў, якія потым прадаюць на востраве Тана. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia