Фёдар Аляксандравіч Дамаценка
Фёдар Аляксандравіч Дамаценка (7 кастрычніка 1957, Новаўзенскі раён, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі топ-менеджар у галіне аўтамабілебудавання. БіяграфіяНарадзіўся 7 кастрычніка 1957 года ў саўгазе Горкарэчанскі Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці РСФСР. Пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1975 годзе ў якасці трактарыста саўгаса «Дзюрскі» Новаўзенскага раёна Саратаўскай вобласці. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі ў 1977 годзе паступіў у Мінскі радыётэхнічны інстытут, пасля заканчэння якога ў 1983 годзе працягнуў сваю працоўную дзейнасць на Беларускім аўтамабільным заводзе, дзе прайшоў шлях ад інжынера-электроніка і начальніка бюро да першага намесніка генеральнага дырэктара ВА «БелАЗ» — РУП «БелАЗ» па тэхнічных пытаннях і развіццю — галоўнага інжынера ВА «БелАЗ» — РУП «БелАЗ». Аўтар 18 рацыяналізатарскіх прапаноў аб змене канструкцый прамысловых робатаў і станкоў з ЛПК, што павысіла іх надзейнасць і мела вялікі эканамічны эфект. Мае два патэнты на вынаходніцтва ў вобласці радыёэлектронікі, выдадзеныя Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь. 3 верасня 2010 года прызначаны старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта[1]. У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». 28 лютага 2013 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску[2]. Са жніўня 2014 года па 2019 год працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі трактарны завод». Жанаты. Мае двух дзяцей. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia