Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў
Фёдар Дзмітрыевіч Га́хаў[1] (19 лютага 1906, Чаркеск, Расія — 30 сакавіка 1980) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1942, Краявыя задачы тэорыі аналітычных функцый і сінгулярныя інтэгральныя ўраўненні), прафесар (1943), акадэмік АН БССР (1966)[2]. БіяграфіяСкончыў Казанскі ўніверсітэт у 1930 годзе[2]. У 1938—1939 гадах дацэнт Казанскага ўніверсітэта, з 1939 года дацэнт, загадчык кафедры Паўночна-Асецінскага педагагічнага інстытута ў горадзе Арджанікідзэ. У 1947—1953 гадах прафесар, загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953—1961 гадах прафесар, загадчык кафедры Растоўскага ўніверсітэта[2][3]. У 1961—1976 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар, загадчык кафедры[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па краявых задачах тэорыі аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях[2]. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (задачы Рымана )[2], распрацаваў тэорыю інтэгральных ураўненняў з ядром Кашы. Навуковыя працыАўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia