Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты
Фёдар Лявонцьевіч Шаклавіты (Вялікі, руск.: Фёдор Леонтьевич Шакловитый; сярэдзіна 1640-х — 11 кастрычніка (21 кастрычніка) 1689[2]) — расійскі дзяржаўны дзеяч, акольнічы, глава Стралецкага прыказа (1682—1689), прыхільнік царэўны Соф’і Аляксееўны. БіяграфіяВыхадзец з бранскіх дзяцей баярскіх. Сын двараніна маскоўскага Лявонція Андрэевіча Шаклавітага. У пачатку 1660-х гг. паступіў на службу ў пад’ячыя Разраднага прыказа. З 1672 г. пад'ячы Прыказа тайных спраў. Увесну 1676 г. ўзведзены ўдзяка Разраднага прыказа. У 1682 г. уваходзіў у склад камісіі па складанні радаводных кніг. 27 жніўня 1682 г. ўзведзены ў думныя дзякі, 7 снежня таго ж года — у думныя дваране. У снежні 1682 становіцца главой Стралецкага прыказа. Актыўны прыхільнік ідэі ўзвядзення на прастол царэўны Соф’і Аляксееўны. Пад яго кіраўніцтвам была складзена панегірычная гісторыя рэгенцтва Соф’і. 15 чэрвеня 1689 г. становіцца акольнічым і намеснікам Вяземскім. У жніўні 1689 г. распачаў спробу арганізаваць выступленне маскоўскіх стральцоў супраць Пятра I. Пакараны смерцю 11 кастрычніка 1689 г. на плошчы ў Троіца-Сергіева манастыра, дзе і быў пахаваны праз два тыдні. Магчыма, памёр 11 верасня. С. М. Салаўёў[3] піша: «11 верасня Шаклавіты, Пятроў і Чэрмны былі пакараны смерцю». М. Кастамараў таксама піша: «11 верасня, а 10 гадзіне вечара, насупраць Лаўры, каля вялікай дарогі, вывелі злачынцаў на смяротнае пакаранне пры вялікім сходзе народа. Шаклавітаму адсеклі галаву сякерай»[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia