Фёдар Трафімавіч Афанасьеў
Фёдар Трафімавіч Афанасьеў (1923, Самарская губерня — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяЗакончыў 8 класаў школы, ФЗУ. Працаваў у Ленінградзе. Прызваны ў армію ў 1942 годзе ў Куйбышаўскай вобласці. Пасля заканчэння Куйбышаўскага пяхотнага вучылішча накіраваны на фронт. З сакавіка 1944 года гвардыі лейтэнант Афанасьеў камандуе ротай 201-га гвардзейскага стралковага палка 67-ай гвар-дзейскай стралковай дывізіі. 22 чэрвеня 1944 года рота 67-ай гвардзейскай стралковай дывізіі перайшла ў наступленне. Рота Афанасьева ўварвалася ў варожыя акопы і замацавалася. На працягу двух сутак адбіла 15 контратак праціўніка і ўтрымала пазіцыі. Пры далейшым прасоўванні рота адной з першых выйшла да Заходняй Дзвіны, з ходу на дапаможных сродках фарсіравала раку і захапіла плацдарм на левым беразе. У ходзе бою за пашырэнне плацдарма Фёдар Афанасьеў загінуў. Пахаваны на воінскіх могілках у Тропіне. Яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2]. Імем Ф. Т. Афанасьева названа вуліца ў аграгарадку Слабада[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia