Фёдар Трафімавіч Канстанцінаў
Фёдар Трафімавіч Канстанці́наў[1] (5 красавіка 1915 — 13 кастрычніка 1991) — вучоны, філосаф і публіцыст, доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1975). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Зялёны Прудок (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», газетах «Звязда», «Столинская молодёжь», часопісе «Іскры Ільіча». З 1941 года ў Маскве, на камсамольскай і партыйнай рабоце, рэдагаваў часопіс «Славяне». З 1953 года ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР — загадчык сектара філасофіі. Навуковая і публіцыстычная дзейнасцьАўтар беларускага савецкага календара 1943 года, брашур «Герой Савецкага Саюза Х. А. Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). Зрабіў пераклад на беларускую мову рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Одноэтажная Америка». Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia