Фіальта
Маладзёжны адукацыйны цэнтр «Фіальта» (Грамадская арганізацыя «Маладзежны адукацыйны центр „Фіальта“», ГА «МАЦ „Фіальта“») — мясцовае грамадскае аб’яднанне, якое дзейнічае на тэрыторыі г. Мінска як цэнтр нефармальнай адукацыі. Гісторыя![]() У 1994 годзе пачаў сваю дзейнасць Маладзежны адукацыйны саюз «Фіальта». Ён ставіў сваёй мэтай стварэнне ўмоў для развіцця маладых людзей як актыўных грамадзян дэмакратычнага грамадства.[2] Яго стварыла група студэнтаў беларускіх ВНУ, якія наведалі маладзежны цэнтр у горадзе Эмліхайм (Германія). Менавіта яны заснавалі адукацыйны цэнтр для моладзі[3] Адукацыйны саюз быў рэарганізаваны у грамадскую арганізацыю у 1995 годзе. Афіцыйнай датай заснавання Фіальты лічыцца 17 лютага 1995 года, калі быў зацверджаны статут арганізацыі як грамадскага аб’яднання. Арганізацыйная структураНайвышэйшым кіруючым органам ГА «МАЦ „Фіальта“» з’яўляецца Канферэнцыя. Яна лічыцца правамоцнай, калі на ей прысутнічае не менш за палову членаў арганізацыі. Канферэнцыя вызначае асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацыі, выбірае Праўленне, Кантрольна-рэвізыйную камісію. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў. Збіраецца Канферэнцыя Праўленнем не радзей, чым раз у год. Кіраўніцтва паміж канферэнцыямі ажыццяўляе Праўленне. Яно ўзначальваецца старшынёй Праўлення і збіраецца не радзей за тры месяцы. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адукацыйнага цэнтра ажыццяўляе выканаўчы дырэктар. Асноўная дзейнасць![]() Асноўныя напрамкі дзейнасці прадстаўлены правядзеннем адукацыйных праграм і мерапрыемстваў. Цэнтр працуе на аснове валанцерскай дзейнасці. На працягу двадцацці гадоў дзейнасці Фіальта працавала з наступнымі тэмамі:
СупрацоўніцтваФіальта супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі, як з мясцовымі органамі ўлады[4], так і з міжнароднымі некамерцыйнымі арганізацыямі: з’яўляецца актыўным членам еўрапейскага сеціва маладзежных арганізацый SALTO-YOUTH[7]; праводзіць сумесныя акцыі з дзіцячым фондам ААH (ЮНІСЕФ).[5][8] Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці з’яўляецца праца з валанцерамі Еўрапейкай Валанцёркай Службы, альбо ЕВС. Не глядзячы на статус мясцовай арганізацыі г. Минска, Фіальта дзейнічае і праводзіць мерапрыемствы ў рэгіенах Беларусі, а таксама для моладзі і маладзежных працаўнікоў з рэгенаў.[5][9] Праекты і праграмы![]() Спіс некаторых праектаў і праграм рэалізаваных Фіальтай:
Мерапрыемствы![]() На працягу года ў Фіальце дзейнічаюць валанцёрскія ініцыятывы, праходзіць шэраг пастаянных мерапрыемстваў. На канец 2015 года ў сценах самога маладзежнага цэнтра праходцяць мерапрыемствы:
Ініцыятывы валанцераў Фіальты «Наука па-за сабой» («Наука вне себя») і КінаДзень рэалізуюць свае адукацыйныя мерапрыемствы, як часцей, на іншых пляцоўках, у тым ліку па-за межамі Мінска[9]. Звыкла, гэта праходзіць у супрацоўніцтве з іншымі адукацыйнымі і культуровымі установамі.[12] Фіальта ў ЕВСАктыўна займаецца абменам валанцёраў праз Еўрапейкую Валанцёркую Службу. Валанцёры з Еўропы актыўна займаюцца асветніцкай дзейнасцю.[13] Выдавецкая дзейнасцьСпіс літаратуры, адукацыйныя дапаможнікі створаныя работнікамі і з удзелам работнікаў ГА «МАЦ „Фіальта“»:
Цікавыя звесткіНазва Фіальта паходзіць з апавядання Уладзіміра Набокава «Вясна ў Фіальце»[3]. У гэтым творы Фіальта існуе як прыдуманы горад, вобраз натхнення і маладосці. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia