Філіп дэ Валуа (герцаг Арлеанскі)
Філіп дэ Валуа (Філіп Арлеанскі) (фр.: Philippe d'Orléans, 1 ліпеня 1336, Венсен — 1 верасня 1376, Арлеан) — першы герцаг Арлеанскі з 1344 года, герцаг Турэньскі з 1360 года, граф дэ Валуа з 1344 года, граф дэ Бамон-ле-Рожы з 1345 года, чацвёрты сын караля Францыі Філіпа VI Валуа і Жанны Бургундскай. Малодшы брат французскага караля Жана II Добрага. БіяграфіяУ 1344 годзе 8-гадовы Філіп быў прызначаны сваім бацькам, каралём Францыі Філіпам VI Валуа, першым герцагам Арлеанскім. Акрамя гэтага, насіў тытулы герцага дэ Турэнь, графа дэ Валуа і дэ Бамон-ле-Ражэ. 19 верасня 1356 года герцаг Філіп Арлеанскі ўдзельнічаў у знакамітай бітве з англічанамі пры Пуацье, дзе камандаваў другой лініяй французскай арміі. Пасля разгрому свайго атрада атуліўся за атрадамі трэцяй лініі, якой камандаваў кароль Францыі Жан Добры. Удзельнічаў у паседжаннях Генеральных штатаў, пакуль кароль знаходзіўся ў палоне ў Англіі. 1 верасня 1376 года 40-гадовы герцаг Філіп Арлеанскі сканаў у Арлеане. Яго ўладанні перайшлі да французскай кароны. Сям’я18 студзеня 1345 года 8-гадовы Філіп Арлеанскі ажаніўся з 16-гадовай Бланцы Французскай (1 красавіка 1328 — 8 студзеня 1392), графіні дэ Бамон-ле-Ражэ, малодшай (трэцяй) дачкі караля Францыі Карла IV Прыгожага і Жанны д’Эўро. Законных дзяцей не пакінуў. Пазашлюбны сын — Луі (пам. 27 сакавіка 1397), бастард Арлеанскі, біскуп Пуацье і Бавэ. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia