Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2012Фінляндыя ўдзельнічала ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку, Азербайджан, прадставіўшы свайго выканаўцу Пернілу Карлсан з песняй «När jag blundar», абранай з дапамогай нацыянальнага адборачнага конкурсу Uuden Musiikin Kilpailu (UMK), арганізаванага Фінскім нацыянальным тэлеканалам YLE. Нацыянальны фіналНа наступны дзень пасля завяршэння конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які прайшоў у нямецкім горадзе Дзюсельдорфе тэлеканал YLE пацвердзіў удзел Фінляндыі ў конкурсе песні Еўрабачанне 2012 у Баку.[1] У 2012 годзе тэлерадыёканал YLE вырашыў змяніць фармат свайго нацыянальнага адборачнага конкурсу, які атрымаў назву «Uuden Musiikin Kilpailu» (UMK), падчас якога кожны жадаючы мог падаць сваю заяўку на ўдзел у конкурсе да 15 жніўня 2011 года і даслаць свой дэмазапіс на тэлеканал YLE. Новы музычны конкурс завяршыўся 25 лютага 2012 года ў Хельсінкі на агульнанацыянальным фінале. Конкурс уключаў у сябе выбар журы, праслухоўвання, канцэрты ў клубах, і заключную частку, якая прайшла ў сталіцы Фінляндыі ў Хельсінкі ў канцы лютага. Вядучымі фіналу былі Гана Лаінта і Іона Картэсмакі.[2] Па правілах конкурсу адзін з аўтараў песень павінен мець фінскае грамадзянства або мець нерухомасць на тэрыторыі Фінляндыі. Ад аднаго выканаўца магла быць паслана толькі адна песня, якая не магла пры гэтым ўдзельнічаць у нацыянальным адборы іншых краін.[3] 3 кастрычніка 2011 года, па паведамленнях тэлеканала YLE, было прынята 540 заявак на ўдзел у конкурсе.[4] 24 кастрычніка 2011 года YLE паведаміў, што фінал пройдзе ў Helsinki Ice Hall.[5] 31 кастрычніка 2011 года YLE абвясціў 40 песень, з якіх пасля ў фінал конкурсу прайшлі 12 выканаўцаў. Адзін выканаўца быў абраны тэлегледачамі, павялічыўшы лік фіналістаў да 13 удзельнікаў.
На конкурсе ЕўрабачаннеФінляндыя прымала ўдзел у першым паўфінале конкурсу, які адбыўся 22 мая 2012 года. Галасы ад ФінляндыіВынікі галасавання ад Фінляндыі ў прамым эфіры аб'яўляў лідар фінскай монстр-рок-групы Lordi.[6]
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia