Фірузабад
Фірузаба́д[1][2][3] (сярэднеперс. اردشيرخوره Ардашыр-Хварах , перс.: فيروزآباد Fīrūzābād) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Фарс. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Фірузабад. ГеаграфіяГорад знаходзіцца ў заходняй частцы Фарса, у горнай мясцовасці паўднёва-ўсходняга Заграса, на вышыні 1 322 метраў над узроўнем мора[1]. Фірузабад размешчаны на адлегласці прыблізна 85 кіламетраў на поўдзень ад Шыраза, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 760 кіламетраў да паўднёва-паўднёваму ўсходу (SSE) ад Тэгерана, сталіцы краіны. ГісторыяФірузабад мае старажытную гісторыю. Аляксандр Македонскі знішчыў ранейшы горад Гор. Праз некалькі стагоддзяў Ардашыр I, першы цар дынастыі Сасанідаў, аднавіў горад і зрабіў яго сваёй сталіцай. Ізноў спустошаны падчас арабскага заваявання ў VII стагоддзі. Аляксандр Македонскі змог накіраваць на горад воды возера, якое захавалася уверх па цячэнні ракі. Ардашыр I, аднаўляючы горад, пабудаваў адводны канал ад возера. Горад будаваўся як сталіца і быў акружаны сцяной з чатырма брамамі, у цэнтры знаходзіўся зараастрыйскі храм. СлавутасціПобач з горадам захаваліся ў руінах пабудовы Ардашыра — крэпасць Галех-Дахтар («крэпасць дачкі»), палац Ардашыра і храм вогнепаклоннікаў на месцы былога горада Гор, або Ардашыр-Хварах. У 1997 г. урад Ірана прапанавала ўключыць гэтыя помнікі ў спіс Сусветнай спадчыны. НасельніцтваПаводле даных перапісу, на 2006 год насельніцтва складала 58 210 чалавек[3]; у нацыянальным складзе пераважаюць кашкайцы, у канфесійным — мусульмане-шыіты.
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia