Фістуліна пячоначная
Фістуліна пячоначная або пячоначніца звычайная (Fistulina hepatica) — шапкавы базідыяльны грыб з парадку агарыкальных. АпісаннеПладовае цела дыяметрам 10—30 см, таўшчынёй да 6 см, вельмі мясістае і шчыльнае, сядзячае ці з кароткай тоўстай бакавой ножкай, часам заглыбленай у субстрат. Паверхня шапкі радыяльна-паласатая, аранжава-чырвоная, крывава-чырвоная, у старасці пурпурна-бурая. Край прытуплены. Тканіна тоўстая, мясістая, у маладых грыбоў сакавітая. Смак кіславаты. ПашырэннеПашырэнне: Еўропа, Каўказ, Паўночная Амерыка. На Беларусі ахоўваецца ў нацыянальным парку «Белавежская пушча». Сустракаецца ў лісцевых лясах. Расце на пнях, ствалах жывых і мёртвых лісцевых дрэў, пераважна дуба і каштана. Асаблівасці біялогііВыклікае бурую гніль. Драўніна дуба пры працяглым уздззеянні грыба размякчаецца. Пладовыя целы ўтвараюцца ў чэрвені — верасні. ВыкарыстаннеДэкаратыўны ядомы грыб. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia