Хаакін Маурын
Хаакін Маўрын Хулія (ісп.: Joaquín Maurín y Juliá, катал.: Joaquim Maurín i Julià; 12 студзеня 1896[1], Bonansa[d], Арагон[1] — 5 лістапада 1973[2][3] ці 12 лістапада 1973[1], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[1][4]) — іспанска-каталонскі палітыяны дзеяч. Лідар Рабоча-сялянскага блока і Рабочай партыі марксісцкага адзінства. БіяграфіяНарадзіўся ў правінцыі Уэска, Арагон. З ранняга юнацтва ўдзельнічаў у сацыялістычным руху. Некалькі разоў паўставаў перад судом. Скончыў універсітэт у Лерыдзе (Каталонія). Пасля далучыўся да анархісцкай Confederación Nacional del Trabajo (CNT, «Нацыянальная канфедэрацыя працы»). У 1920 годзе быў абраны мясцовым сакратаром прафсаюза, а таксама рэдактарам штотыднёвіка Lucha Social. У 1921 годзе прадстаўляў рух на з’ездзе Прафінтэрна ў Маскве. Пасля вяртання абраны генеральным сакратаром CNT. У лютым 1922 года арыштаваны і зняволены ў турму. Заснаваў бальшавіцкую групу ў рамках CNT — Comités Sindicalistas Revolucionarios («Рэвалюцыйныя прафсаюзныя камітэты»). У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. Займаўся арганізацыяй Каталонска-Балеарскай камуністычнай федэрацыі. Падчас разгону апазіцыйных партый па загаду дыктатара Мігеля Прыма дэ Рыверы ў студзені 1925 года быў арыштаваны і заключаны ў турму. Вызвалены ў 1927 годзе, пасля чаго з’ехаў у Парыж. Вярнуўся ў 1930 годзе, стаўшы праціўнікам сталінскай палітыкі ў Савецкім Саюзе. Падтрымліваў Мікалая Бухарына. Хутка пакінуў кампартыю. З 1935 года ў складзе Рабочай партыі марксісцкага адзінства. У 1936 годзе быў абраны ў Кангрэс дэпутатаў Іспаніі па спісах Народнага фронту. У 1944 годзе, у гады франкісцкай дыктатуры, асуджаны на 30 гадоў. У ходзе амністыі 1946 года вызвалены[5]. У 1947 годзе разам са сваёй сям’ёй выехаў у Злучаныя Штаты. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia